Пад Магілёвам "Опель" улабавую ўрэзаўся ў школьны аўтобус
07.09.2017 15:28
—
Разное
|
Фота: ДАІ УУС Магаблвыканкама 6 верасня ў Магілёўскім раёне аўтамабіль "Опель" урэзаўся ў школьны аўтобус, піша Па звестках прадстаўніцы абласной ДАІ Настассі Дарашковай, 49-гадовая бабруйчанка на легкавіку не выбрала бяспечную хуткасць, выехала на сустрэчную паласу і ўлабавую ўрэзалася ў школьны аўтобус ПАЗ. 43-гадовы кіроўца аўтобуса ўжо развёз большасць вучняў дадому, таму ў салоне аўтобуса было пяцёра дзяцей і двое дарослых. Пры ДТЗ удары атрымалі дзве пасажыркі аўтобуса — 51-гадовая настаўніца і 13-гадовая школьніца. 49-гадовую кіроўцу "Опеля" шпіталізавалі з ударам грудной клеткі і пераломам унутранай ладыжкі правай галёнкі. Настаўніцу і школьніцу таксама даставілі ў лякарню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Магаблвыканкама 6 верасня ў Магілёўскім раёне аўтамабіль "Опель" урэзаўся ў школьны аўтобус, піша tut.by. Здарэнне адбылося каля вёскі Вендаражы. Па...
|
|