У Заслаўі абрынулася трыбуна цырка-шапіто, пацярпелі дарослыя і дзеці
08.09.2017 06:12
—
Разное
|
Скрыншот: тэлеканал СТВ 7 верасня прыкладна 19:30 у цырку-шапіто Sirius ў Заслаўі абрынулася частка глядацкіх трыбун. Пацярпелі шэсць чалавек — двое дзяцей і чацвёра дарослых, Сярод пацярпелых — цяжарная жанчына, яе даставілі ў другую радзільню горада Мінска. У Мінскую абласную лякарню трапілі 5 чалавек. Ва ўсіх траўмы рознай ступені цяжкасці — ўдары і пераломы. "Мая знаёмая ў цырку была. Казала, што толькі паспелі пасесці, як лаўкі пайшлі ў бок, паехалі ў бок. Яны там сядзелі, здаецца, на трэцім шэрагу. І людзі напалоханыя. Жанчыну потым я, ужо калі падыходзіў, бачыў. Яна ўся ў слязах была, на стале ляжала. Чакалі, напэўна, хуткую", — "Салідарнасць" "Сядушкі склаліся, як даміно. Людзі сталі падаць. Тым, хто паспеў сесці, прыціснула ногі". Да цырку з'ехаліся аўтамабілі МНС і хуткай дапамогі. Па словах Кахновіча, ратавальнікі з'ехалі амаль адразу, агледзеўшы месца здарэння. Паказ быў адменены, гледачоў вывелі на вуліцу. Пасля агляду 8-гадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых адмовіліся ад шпіталізацыі. Па стане на 23:00 7 верасня ў лякарнях застаюцца 62-гадовая пенсіянерка і будучая мама. Вядома, што гэта ўжо другі выступ перасоўнага цырка Sirius ў Заслаўі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот: тэлеканал СТВ 7 верасня прыкладна 19:30 у цырку-шапіто Sirius ў Заслаўі абрынулася частка глядацкіх трыбун. Пацярпелі шэсць чалавек — двое дзяцей і чацвёра...
|
|