Здарэнне з цыркам-шапіто: ніхто не кантралюе бяспеку?
08.09.2017 20:26
—
Разное
|
Фота: kamgorka.by 7 верасня прыкладна 19:30 у цырку-шапіто Sirius ў Заслаўі абрынулася частка глядацкіх трыбун. Бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі толькі рассаджваліся па месцах, калі раптам сядзенні пад імі пачалі рухацца і хвалямі складвацца. Крыкі, плач… Людзі хапалі дзяцей і імкнуліся хутчэй выбрацца з шатра. Па дадзеных МНС, пацярпелі шэсць чалавек, дваіх з іх адправілі ў бальніцу. Цяпер у бальніцы знаходзіцца адзін чалавек. Здарэнне пакідае больш пытанняў, чым адказаў. Як распавялі Еўрарадыё звязалась наконт дазволу на выступ і праверак бяспекі канструкцый цырка-шапіто з намеснікам старшыні Мінскага райвыканкама Аляксандрам Мякінікам: "Яны далі ўсе дакументы якія трэба, дазвол ад аддзела культуры Мінскага аблвыканкама на культурную дзейнасць быў, а таксама дазвол ад Заслаўскага гарвыканкама на выступленне". Пра тэхнічныя праверкі і сертыфікаты абсталявання чыноўнік нічога дакладна не ведае: "Вядома сэртыфікаты павінны ў іх быць, але мы гэтым не займаемся. Такім, напэўна, займаецца нейкі тэхнагляд. Гэта прыватны цырк, і яны быццам бы павінны праходзіць праверку абстлявання праз нейкі перыяд часу, але я вам дакладна не скажу". Таксама высветлілася, што не існуе ніякага дакумента, на падставе якога МНС павінна абследаваць канструкцыі вандроўнага цырку на тэхнічную бяспеку. Яны могуць праверыць пажарную бяспеку, але толькі калі будзе запыт з боку дазваляльнай ўстановы. Неяк так атрымалася, што ў краіне дзе кантралюецца амаль усё, ніхто не ведае, хто адказны за праверкі бяспекі для людзей у цырку-шапіто. Па факце здарэння ў дачыненні да дырэктара Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: kamgorka.by 7 верасня прыкладна 19:30 у цырку-шапіто Sirius ў Заслаўі абрынулася частка глядацкіх трыбун. Бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі толькі...
|
|