Уначы ў Гродне тушылі пажар на камунальным прадпрыемстве (фота)
14.09.2017 13:36
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by У Гродне тушылі пажар на камунальным прадпрыемстве. Як інфармуе МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны начы. На тэрыторыі прадпрыемства па вуліцы Горкага гарэў склад дроў, якія знаходзіліся пад навесам з шыфера. Агонь пашкодзіў 10 кубаметраў дроў, а таксама навес. Ратавальнікі не дапусцілі, каб агонь распаўсюдзіўся на два прыпаркаваныя грузавікі і кацельную. Ніхто з людзей не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай узгарання сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём ці кароткае замыканне электраправодкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У Гродне тушылі пажар на камунальным прадпрыемстве. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны начы. На...
|
|