Пад Гроднам сын спаліў бацьку ў адрыне
25.09.2017 11:44
—
Разное
|
Фота: uvd.grodno.by Трагічна скончылася спрэчка паміж бацькам і сынам у вёсцы Тарусічы пад Гроднам. Здарэнне адбылося 22 верасня ў адным з садовых таварыстваў, інфармуе Праз нейкі час сварка сціхла, і бацька пайшоў спаць у адрыну. Сын, як выявілася, затаіў крыўду. Дачакаўшыся, пакуль бацька засне, ён падпаліў вопратку, якая ляжала на падлозе адрыны. Пасля гэтага ён зачыніў уваходныя дзверы на замок, а сам спакойна сышоў. У выніку мужчына не змог выбрацца з агню і згарэў жыўцом. Міліцыянты затрымалі сына загінулага. Ён заявіў, што хацеў настрашыць бацьку, каб той прачнуўся ад агню і пайшоў спаць у дом. Аднак ён не змог патлумачыць, навошта было зачыняць дзверы на замок. На думку праваахоўнікаў, менавіта зачыненыя дзверы звяла да нуля шанец яго бацькі выжыць. Дарэчы, адзначаецца, што і бацька, і сын былі нецвярозымі. Цяпер на сына пачалі крымінальную справу за забойства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by Трагічна скончылася спрэчка паміж бацькам і сынам у вёсцы Тарусічы пад Гроднам. Здарэнне адбылося 22 верасня ў адным з садовых таварыстваў, інфармуе... |
|