Новае футбольнае поле са штучным пакрыццём адкрыюць у кастрычніку ў Каложскім парку. 21.by

Новае футбольнае поле са штучным пакрыццём адкрыюць у кастрычніку ў Каложскім парку

25.09.2017 11:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новае поле са штучным газонам да Дня горада адкрыць не паспелі. Вінаватае надвор’е і шэраг іншых фактараў. Новы спартыўны аб’ект плануецца здаць у кастрычніку, распавядае hrodna.life.


Будаўніцтва поля са штучным пакрыццём пачалося ў жніўні на базе футбольнага клуба «Нёман», што ў Каложскім парку. Яго будаўніцтва падтрымліваюць гарадскія ўлады, Беларуская і Міжнародная Федэрацыі футбола.

Бетонную пляцоўку накрылі сучасным штучным пакрыццём памерам 60×40. Плануецца, што побач з полем з’явяцца трыбуны. На новым футбольным полі змогуць трэніравацца як пачаткоўцы, так і прафесіяналы. Магчыма, пляцоўка будзе даступная і для жыхароў горада, на платнай аснове.



Новае поле стане сёмай футбольнай пляцоўкай са штучным пакрыццём у Гродне. Амаль усе старыя знаходзяцца не ў лепшым стане, за выключэннем футбольнага манежа. Дзве невялікія каробкі знаходзяцца на вуліцы Захарава (стадыён ГрДУ).

Адна каробка ёсць на тэрыторыі стадыёна «Абутнік». Яшчэ адна каробка ў Каложскім парку, а вялікае поле — на тэрыторыі ЦСК «Нёман». На апошняй пляцоўцы плануецца замена газона.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўніцтва поля са штучным пакрыццём пачалося ў жніўні на базе футбольнага клуба "Нёман", што ў Каложскім парку. Яго будаўніцтва падтрымліваюць гарадскія ўлады,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика