У Крычаве мужчына згарэў у аўтамабілі. 21.by

У Крычаве мужчына згарэў у аўтамабілі

28.09.2017 19:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by 

24 верасня ў лесе на беразе ракі Сож каля вёскі Поклад Крычаўскага раёна загарэўся аўтамабіль "Сітраен". У знішчанай агнём аўтамашыне знайшлі абгарэлае цела мужчыны, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта

Следча-аператыўная група правяла пільны агляд месца здарэння, зафіксавала сляды, сабрала рэчавыя доказы.

Асобу загінулага ўдалося высветліць — гэта 51-гадовы жыхар Клімавічаў. Сваякі распавялі, што мужчына паехаў на рыбалку. На ноч ён размясціўся ў аўтамабілі разам са сваім сабакам. Згарэлую машыну выявіў на наступны дзень рыбак, які праходзіў міма.

Судмедэксперты высветлілі, што падчас пажару мужчына быў яшчэ жывы. Гэта навяло іх на версію, што адной з прычын смерці мужчыны можа быць атручэнне вокісам вугляроду. Мангчыма, нецвярозы рыбак курыў і заснуў, а непагашаная цыгарэта магла стаць прычынай узгарання аўтамабіля. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by  24 верасня ў лесе на беразе ракі Сож каля вёскі Поклад Крычаўскага раёна загарэўся аўтамабіль "Сітраен". У знішчанай агнём аўтамашыне знайшлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика