У Беразіно пасля хатніх родаў памерла маці і двое дзяцей
29.09.2017 16:30
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by Упраўленне 29-гадовую жыхарку Беразіно шпіталізавалі з крывацёкам у рэанімацыю раённай лякарні ўвечары 28 верасня. Жанчыну ў цяжкім стане знайшла сваячка і выклікала хуткую дапамогу. Жанчына адмаўлялася ад шпіталізацыі, аднак лекары прымусова даставілі яе ў лякарню. Дактары выявілі, што жанчына нядаўна нарадзіла. Праз некалькі гадзін яна памерла ў лякарні. Следча-аператыўная група, якая выбыла на месца жыхарства парадзіхі, знайшла ў ванным пакоі кватэры дзвюх нованароджаных дзяўчынак без прыкмет жыцця. Выявілася, што жанчына хавала сваю цяжарнасць і не станавілася на ўлік. Не звяртаючыся да медыкаў, яна дома нарадзіла дзвюх дзяўчынак. Пражывала жанчына сумесна з мужам і шасцігадовым сынам. Следства прызначыла шэраг судова-медыцынскіх даследаванняў па высвятленні прычыны смерці жанчыны, яе нованароджаных дзяцей, а таксама ці былі яны даношаныя і жыванароджаныя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць праверку па факце смерці двух нованароджаных дзяцей і іх маці ў горадзе Беразіно....
|
|