У Пінску мужчына пасварыўся з жонкай і лёг на рэйкі перад цягніком. 21.by

У Пінску мужчына пасварыўся з жонкай і лёг на рэйкі перад цягніком

03.10.2017 16:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Пінску 30-гадовы мужчына пасварыўся з жонкай і лёг на рэйкі перад грузавым цягніком. Ён атрымаў цяжкія траўмы і загінуў. Як інфармуе сайт varjag.net, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 2 кастрычніка на ўездзе ў горад. Цягнік курсіраваў з Лунінца на чыгуначную станцыю “Пінск”.

Паводле папярэдняй версіі, напярэдадні мужчына, жыхар Пінскага раёна, меў канфлікт з жонкай. Яна забрала двух непаўналетніх дзяцей і паехала да бацькоў. Мужчына ў стане алкагольнага апя’нення пайшоў у бок чыгункі з мэтай скончыць жыццё самагубствам (раней ён заяўляў пра такі намер). Вядома, што ён працаваў у раённым цэнтры слесарам. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Пінску 30-гадовы мужчына пасварыўся з жонкай і лёг на рэйкі перад грузавым цягніком. Ён атрымаў цяжкія траўмы і загінуў. Як інфармуе сайт varjag.net,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика