Чатырохгадовая дзяўчынка трапіла ў рэанімацыю пасля ДТЗ у Чавускім раёне
03.10.2017 22:34
—
Разное
|
Фота: sb.by Аварыя з удзелам двух "Крайслераў" адбылася на 39-м кіламетры аўтадарогі Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы ў Чавускім раёне. 55-гадовы магілёвец на аўтамабілі "Крайслер Таўн & Кантры" своечасова не заўважыў "Крайслер Вояджар", які стаяў на праезнай частцы і ўрэзаўся ў яго, піша Пры ДТЗ, як адзначыў старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Калеснік, пацярпелі не толькі аўтамабілі, але і чатырохгаловая пасажырка першага "Крайслера". Дзяўчынка знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні ў спецыяльным дзіцячым прыстасаванні, але ўсё адно атрымала траўмы. З месца здарэння "хуткая" забрала яе ў Чавускую цэнтральную раённую лякарню. Дзіцё, якое атрымала цялесныя пашкоджанні, знаходзіцца ў рэанімацыйна-анестэзіялагічным аддзяленні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by Аварыя з удзелам двух "Крайслераў" адбылася на 39-м кіламетры аўтадарогі Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы ў Чавускім раёне. 55-гадовы магілёвец на...
|
|