89-гадовы пенсіянер застаўся без ног пасля наезду камбайна ў кукурузным полі
04.10.2017 16:50
—
Разное
|
Фота: СК Стаўбцоўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды таго, што мясцовы 89-гадовы жыхар атрымаў цяжкія траўмы на кукурузным полі падчас уборкі. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, здарэнне адбылося 3 кастрычніка. Падчас уборкі кукурузы на калгасным полі ў жняярку камбайна трапіў мясцовы пенсіянер. Механізатар спыніўся і выключыў жняярку, як толькі ўбачыў, што здарылася. Аднак вясковец ўжо атрымаў сур'ёзныя траўмы. Яго неадкладна даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Стаўбцоўскай раённай лякарні з дыягназам траўматычная ампутацыя галёнак абедзвюх ног. Выявілася, што мужчына меў дрэнны слых. На месцы здарэння праваахоўнікі забралі ровар, на якім мужчына прыехаў на поле з суседняй вёскі, сумку з кукурузай і іншыя прадметы. У кішэні ляжаў слыхавы апарат. У рамках праверкі прызначаная судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца акалічнасці здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: СК Стаўбцоўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды таго, што мясцовы 89-гадовы жыхар атрымаў цяжкія траўмы на кукурузным полі... |
|