У Мінскім раёне дзяўчыну двойчы збілі аўтамабілі. 21.by

У Мінскім раёне дзяўчыну двойчы збілі аўтамабілі

09.10.2017 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У вёсцы Прымор'е Мінскага раёна аўтамабілі двойчы збілі дзяўчыну, якая перабягала дарогу ў неўсталяваным месцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

Трагічнае здарэнне адбылося 7 кастрычніка каля 19.40 на 23-м км аўтадарогі Калодзішчы-Заслаўе. Кіроўца аўтамабіля "Фальксваген Транспарцёр" ехаў у бок Заслаўя і збіў 21-гадовую дзяўчыну-пешахода. Паведамляецца, што дзяўчына перабягала праезную частку каля нерэгуляванага пешаходнага пераходу. Ад удару яна павалілася на паласу сустрэчнага руху, дзе на яе наехаў аўтамабіль "Мазда 6".

У выніку ДТЗ пацярпелая з траўмамі была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Паведамляецца, што дзяўчына была нецвярозай і не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

8 кастрычніка пацярпелая памерла ў лякарні. Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У вёсцы Прымор'е Мінскага раёна аўтамабілі двойчы збілі дзяўчыну, якая перабягала дарогу ў неўсталяваным месцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика