У Баранавіцкім раёне воз з бульбай сутыкнуўся з аўтамабілем і ўцёк з месца ДТЗ
13.10.2017 13:46
—
Разное
|
![]() Фота: foter.com Не зусім звычайная аўтааварыя адбылася пад Баранавічамі ўвечары 12 кастрычніка каля 19-й гадзіны, піша Па аўтадарозе Р-4 Баранавічы-Ляхавічы ехаў воз, гружаны бульбай. На возе не было ні ліхтароў, ні святлоадбівальных элементаў, а сам ён рухаўся пасярэдзіне дарогі. Насустрач возу ехаў аўтамабіль "Опель Астра", за рулём якога быў 37-гадовы жыхар Баранавічаў. На дарозе машына зачапіла воз і атрымала механічныя пашкоджанні. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пакуль кіроўца аўто расстаўляў на дарозе аварыйныя знакі, воз з'ехаў з месца ДТЗ. Супрацоўнікі Баранавіцкай ДАІ шукаюць сведкаў аварыі альбо тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра гэты воз. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: foter.com Не зусім звычайная аўтааварыя адбылася пад Баранавічамі ўвечары 12 кастрычніка каля 19-й гадзіны, піша intex-press.by. Па аўтадарозе Р-4 Баранавічы-Ляхавічы... |
|