Заўтра ў Беларусі — да 21 градуса цяпла. 21.by

Заўтра ў Беларусі — да 21 градуса цяпла

17.10.2017 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Восень. Фота: Saint-Petersburg.com

Да 21 градуса цяпла чакаецца ў Беларусі 18 кастрычніка. Такая тэмпература паветра прагназуецца па поўдні краіны. Але ж і на поўначы будзе не па-восеньску цёпла: да +18, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 

18 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. У асобных раёнах па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. 

Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ўмераны, 5-10 м/с, парывы ​​да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўночы будзе вагацца ад +8 да +13 градусаў Цэльсія, удзень — да +21 па поўдні краіны і ад +12 да +18 па ўсёй астатняй тэрыторыі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восень. Фота: Saint-Petersburg.com Да 21 градуса цяпла чакаецца ў Беларусі 18 кастрычніка. Такая тэмпература паветра прагназуецца па поўдні краіны. Але ж і на поўначы будзе не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика