Каб схаваць недастачу, загадчыца падпаліла вясковую краму
18.10.2017 19:36
—
Разное
|
![]() Фота: uvd-mo.gov.by У вёсцы Краснае Сяло Слуцкага раёна каля 5-й гадзіны раніцы 17 кастрычніка загарэлася крама. Пажарнікі, якія дзейнічалі на месцы здарэння высветлілі, што прычынай здарэння быў падпал. Як паведамляе Міліцыянты кажуць, што жанчына некалькі месяцаў адпускала вяскоўцам прадукты харчавання ў доўг. Пакупнікі аддавалі грошы за пакупкі з пенсій і заробкаў. Праўда, не ўсе маглі разлічыцца своечасова, таму ў касе паступова ўтварылася недастача. "Пры гэтым, напэўна, загадчыца і сама карысталася забароненымі махінацыямі. Мяркуецца, што са жніўня па кастрычнік сума запазычанасці дасягнула не менш за 2000 рублёў", — кажа начальнік крымінальнага вышуку Слуцкага РАУС Станіслаў Чухольскі. Жанчына наважылася на падпал крамы, каб не даваць справаздачу рэвізорам і не плаціць за чужыя вэксалі. Тым болей, што на ёй ужо вісеў крэдыт для пагашэння чужых пазык, выяўленых падчас папярэдняй рэвізіі крамы. Міліцыянты кажуць, што загадчыца ўначы вынесла з крамы сейф, адкрыўшы яго ключом і пакінуўшы непадалёк з невялікай колькасцю капеек ўнутры. Побач яна рассыпала цыгарэты, паклала бутэльку гарэлкі і каўбасу. Такім чынам яна інсцэнізавала ўдзел пабочных людзей, якія нібыта ўчыннілі крадзеж і падпал. Цяпер падазроную змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яе пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці. Жанчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by У вёсцы Краснае Сяло Слуцкага раёна каля 5-й гадзіны раніцы 17 кастрычніка загарэлася крама. Пажарнікі, якія дзейнічалі на месцы здарэння высветлілі,...
|
|