"Мерсэдэс" урэзаўся ў рэйсавы аўтобус у Наваполацку. 21.by

"Мерсэдэс" урэзаўся ў рэйсавы аўтобус у Наваполацку

19.10.2017 10:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Віцебска

Пры сутыкненні мікрааўтобуса "Мерсэдэс" і рэйсавага аўтобуса МАЗ у Наваполацку адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў траўмы. Пра падрабязнасці ДТЗ парталу tut.by распавёў прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Трагічная аўтааварыя адбылася 18 кастрычніка, каля 19.20, каля дома №12 па вуліцы Слабодскай. 27-гадовы кіроўца мікрааўтобуса выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і ўрэзаўся ў аўтобус МАЗ, які рухаўся па гарадскім маршруце №4.

У выніку ДТЗ кіроўца "мерсэдэса" памёр ад атрыманых траўмаў у машыне "хуткай", якая везла яго ў лякарню. Траўмы атрымала 51-гадовая пасажырка аўтобуса, яе шпіталізавалі.

Пасажыр мікрааўтобуса, а таксама кіроўца і яшчэ дзевяць пасажыраў рэйсавага аўтобуса не пацярпелі.

Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Віцебска Пры сутыкненні мікрааўтобуса "Мерсэдэс" і рэйсавага аўтобуса МАЗ у Наваполацку адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў траўмы. Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика