Міліцыя знайшла бацькоў школьніка, які ледзь не патануў у Свіслачы. 21.by

Міліцыя знайшла бацькоў школьніка, які ледзь не патануў у Свіслачы

30.10.2017 14:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Свіслач ля вуліцы Даўмана. Скрыншот з сервіса "Яндэкс.Панарамы".

Мінская міліцыя пачала праверку здарэння на набярэжнай Свіслачы, калі ў халоднай вадзе ледзь не патануў 9-гадовы хлопчык. 28 кастрычніка школьнік — вучань 4-га класа — разам з аднакласнікам прыйшоў да ракі па вуліцы Даўмана. Па словах сябра, хлопчык паслізнуўся, упаў у ваду і пачаў тануць.

Аднакласнік і жанчына, якая стала відавочцам здарэння, пачалі клікаць на дапамогу. Іх пачуў малады чалавек, які праходзіў непадалёк. Ён кінуўся ў ваду і дастаў хлопчыка. Неўзабаве яго перадалі работнікам хуткай дапамогі.

Школьніка адвезлі ў 2-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу ў стане пасля ўтаплення. Дактары выклікалі туды міліцыю, якая апытала сведкаў здарэння і наведалася да бацькоў хлопчыка. Выявілася, што яго сям'я стаіць на кантролі ва ўстанове адукацыі па месцы яго навучання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свіслач ля вуліцы Даўмана. Скрыншот з сервіса "Яндэкс.Панарамы". Мінская міліцыя пачала праверку здарэння на набярэжнай Свіслачы, калі ў халоднай вадзе ледзь не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика