Дзяўчына хацела памірыцца з хлопцам і заблакавала доступ да онлайн-гульняў. 21.by

Дзяўчына хацела памірыцца з хлопцам і заблакавала доступ да онлайн-гульняў

31.10.2017 17:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Fotolia

17-гадовая мінчанка хацела памірыцца з хлопцам і ўзламала яго акаўнты. Яна ведала пароль ад электроннай пошты маладога чалавека, да якога яны былі прывязаныя, і заблакавала доступ да онлайн-гульняў. Раней яны жылі разам, але пасварыліся якраз з-за таго, што хлопец шмат часу траціў на камп'ютарныя гульні. Праз нейкі час дзяўчына вырашыла аднавіць адносіны, але малады чалавек яе ігнараваў. Тады яна і перакваліфікавалася ў “хакера”.

Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю з заявай аб узломе акаўнтаў і змене ўліковых запісаў. Праваахоўнікі хутка вылічылі зламысніцу, якая заходзіла ў пошту хлопца, знаходзячыся ў сябе дома. Крымінальную справу ў яе адносінах распачалі па двух артыкулах — “Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі” і “Камп’ютарны сабатаж”, інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia 17-гадовая мінчанка хацела памірыцца з хлопцам і ўзламала яго акаўнты. Яна ведала пароль ад электроннай пошты маладога чалавека, да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика