Ката, які ўцёк у мінскім аэрапорце і не даляцеў да Жэневы, знайшлі мёртвым
01.11.2017 12:00
—
Разное
|
![]() Кот Марцік ляцеў з Расіі ў Швейцарыю, але застаўся ў Беларусі, дзе загінуў. Ката, які ўцёк у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” і не даляцеў да Жэневы, знайшлі мёртвым. Высветлілася, што ён схаваўся пад багажнай стужкай, і яго там прыціснула, інфармуе сайт . , кот уцёк у аэрапорце 29 кастрычніка. Яго і яшчэ чатырох катоў з Санкт-Пецярбурга ў Жэневу вёз мастак Мікалай Капейкін (ён іх узяў з прытулку). Кот Марцік падрапаў рукі гаспадарам і ўцёк. Яны не сталі чакаць, калі яго адшукаюць, паколькі ўжо ішла рэгістрацыя на рэйс. У аўторак у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” заявілі, што ката не знайшлі. Меркавалася, што ён пакінуў яго тэрыторыю. Аднак аказалася, што жывёла загінула. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кот Марцік ляцеў з Расіі ў Швейцарыю, але застаўся ў Беларусі, дзе загінуў. Ката, які ўцёк у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” і не даляцеў да Жэневы, знайшлі... |
|