У Баранавічах спрабавалі абмяняць сербскія дынары, пераробленыя пад еўра (фота)
02.11.2017 18:36
—
Разное
|
![]() Фота: sudexpert.gov.by У Баранавічах спрабавалі абмяняць сербскія дынары, пераробленыя пад еўра. Праваахоўнікі зафіксавалі два такія выпадкі. Спачатку быў затрыманы 26-гадовы мужчына, які ў аддзяленні банка спрабаваў абмяняць на беларускія рублі “200 еўра”. У банкаўскай работніцы ўзніклі падазрэнні наконт сапраўднасці купюры і яна выклікала міліцыю. Мужчына сцвярджае, што грошы атрымаў у Крыме ў адной з прыватных гандлёвых кропак. Іншы затрыманы мужчына, 59-гадовы жыхар Баранавічаў, спрабаваў абмяняць на беларускія рублі купюру “500 еўра”. Праваахоўнікам ён заявіў, што знайшоў яе на вуліцы і вырашыў абмяняць. Абодва затрыманыя сцвярджаюць, што не мелі сумненняў у сапраўднасці грошай. Экспертыза засведчыла, што дзве купюры з’яўляюцца грашовымі білетамі Сербіі. На іх былі падчышчаныя некаторыя рэквізіты і на каляровым прынтары нанесеныя новыя выявы. Міліцыя праводзіць праверку, інфармуе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by У Баранавічах спрабавалі абмяняць сербскія дынары, пераробленыя пад еўра. Праваахоўнікі зафіксавалі два такія выпадкі. Спачатку быў затрыманы...
|
|