У шведскім Мальмё прагрымеў выбух ля ўвахода ў начны клуб Babel. 21.by

У шведскім Мальмё прагрымеў выбух ля ўвахода ў начны клуб Babel

03.11.2017 13:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: www.svt.se

Уначы на 3 ліпеня ля ўвахода ў начны клуб Babel у цэнтры Мальмё (Швецыя) прагрымеў выбух. Паліцыя ачапіла будынак неўзабаве пасля здарэння. На месцы працавалі сапёры (Bomb Group), але яны дагэтуль не змаглі высветліць прыроду выбуховай прылады.

Уваход у клуб разбураны. Выбух быў такой сілы, што ў жыхароў навакольных дамоў павыляталі шыбы. Па шчаслівай выпадковасці, ніхто з наведнікаў клуба не загінуў і не быў паранены.

"Гэта занадта рана казаць, — кажа спікер паліцыі Мальмё Магнус Лефевр пра прычыны выбуха. — Адзінае, што мы ведаем, — зараз няма ніякай пагрозы ўладальніку ці супрацоўнікам клуба".

Шведскія СМІ паведамляюць, што непасрэдна перад выбухам да клуба пад'язджаў невядомы чалавек. Праваахоўнікі займаюцца яго пошукамі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: www.svt.se Уначы на 3 ліпеня ля ўвахода ў начны клуб Babel у цэнтры Мальмё (Швецыя) прагрымеў выбух. Паліцыя ачапіла будынак неўзабаве пасля здарэння. На месцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика