Пры пажары жылога дома ў Гомелі загінулі тры чалавекі. 21.by

Пры пажары жылога дома ў Гомелі загінулі тры чалавекі

07.11.2017 12:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by 

Увечары 6 лістапада, каля 21-й гадзіны, гомельскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар жылога дома па вуліцы Кунцэвіча, паведамляе прэс-служба МНС.

На месцы выкліку пажарнікі пабачылі, што там гарыць драўляны дом, з акна якога ідзе густы дым.

Звяно газадымаахоўнай службы знайшло на падлозе дома ў жылых пакоях гаспадыню будынка, яе сына і сынаву жонку. Усе яны былі ў непрытомным стане. 

Ратавальнікі перадалі ўсіх траіх лекарам, якія канстатавалі іх смерць. 

Паведамляецца, што гаспадыні было 67 гадоў, яе сыну 37, а нявестцы 38 гадоў. Яны пражывалі ў доме разам.

Агонь пашкодзіў маёмасць, пасцельныя прыналежнасці, столь і сцены дома. Прычына пажару высвятляецца.

Адной з версіяў прычыны пажару называецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Праверку вядзе следча-аператыўная група.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by  Увечары 6 лістапада, каля 21-й гадзіны, гомельскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар жылога дома па вуліцы Кунцэвіча, паведамляе прэс-служба МНС. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика