П'яны пасажыр у Шумілінскім раёне напаў на таксіста і забраў машыну. 21.by

П'яны пасажыр у Шумілінскім раёне напаў на таксіста і забраў машыну

07.11.2017 15:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Шумілінскім раёне Віцебшчыны п'яны пасажыр напаў на таксоўца і забраў у яго аўтамабіль. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Інцыдэнт здарыўся каля 22-й гадзіны 6 лістапада. Нецвярозы 31-гадовы мужчына замовіў таксі ў Наваполацку і ​​паехаў у вёску Мішневічы Шумілінскага раёна. Прыехаўшы, ён не захацеў плаціць і стаў пагражаць нажом таксоўцу.

Кіроўца здолеў выскачыць з машыны і ўцячы. Ён выклікаў міліцыю. На месца здарэння выехала група хуткага рэагавання і ДАІ Шумілінскага РАУС. Адсачыць угнаны аўтамабіль удалося дзякуючы GPS-навігатару ў таксі. Угоншчык каля 20 хвілінаў катаўся на аўто па вёсцы, пакуль яму не перакрылі дарогу. Пабачыўшы перакрытую дарогу, мужчына кінуў аўто і паспрабаваў уцячы, аднак яго затрымалі.

Выявілася, што ўгоншчык раней быў неаднаразова судзімы, у тым ліку за крадзяжы. У Шумілінскім раёне жывуць яго сваякі, сам ён падзарабляў у Расіі, зрэдку прыязджаў у Беларусь.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Шумілінскім раёне Віцебшчыны п'яны пасажыр напаў на таксоўца і забраў у яго аўтамабіль. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика