Каля Свіслачы аўтобус з афіцэрамі трапіў у ДТЗ, шпіталізаваныя 10 чалавек. 21.by

Каля Свіслачы аўтобус з афіцэрамі трапіў у ДТЗ, шпіталізаваныя 10 чалавек

09.11.2017 12:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці аўтобус з вайскоўцамі трапіў у ДТЗ, шпіталізаваны 10 чалавек. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы ў чацвер на трасе Брэст — Гродна. Аўтобус раптоўна з’ехаў у кювет. Мяркуецца, што вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. Ён, дарэчы, з ліку грамадзянскага персаналу, мае 30-гадовы стаж. На аўтобусе афіцэры з Брэста ехалі на планавыя мерапрыемствы ў Гродна (у салоне быў 21 чалавек), піша "Гродзенская праўда".

Усіх завезлі ў Свіслацкую раённую бальніцу, адкуль палову вайскоўцаў адпусцілі. Галоўны лекар Ілля Турко кажа, што у чатырох пацярпелых выяўлены розныя пераломы. Сур’ёзнай пагрозы іх здароўю няма. З Гродна ў Свіслач прыехала група ўрачоў, якія праводзяць паглыблены агляд вайскоўцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці аўтобус з вайскоўцамі трапіў у ДТЗ, шпіталізаваны 10 чалавек. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы ў чацвер...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика