Бабруйчаніна вінавацяць у замаху на забойства
22.11.2017 15:34
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 28-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у замаху на забойства, паведамляе Паводле звестак следства, 20 лістапада бабруйчанін гасцяваў у кватэры свайго знаёмага. У нецвярозым выглядзе ён пагражаў кухонным нажом цяжарнай жонцы гаспадара. Жанчына рэальна ўспрыняла пагрозу жыццю і здароўю. За яе заступіўся 61-гадовы пенсіянер, які таксама гасцяваў у гэтым доме. Тады мужчына некалькі разоў стукнуў яго нажом па розных частках цела. Гаспадары кватэры выклікалі хуткую дапамогу і міліцыю. Дзякуючы своечасовай меддапамозе пацярпелы выжыў. Падазраванага затрымалі, ён дае паказанні. На мужчыну могуць пачаць яшчэ адну крымінальную справу — за пагрозу забойствам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 28-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у замаху на...
|
|