П’яны кіроўцы здзейсніў смяротнае ДТЗ у першыя суткі пасля атрымання правоў. 21.by

П’яны кіроўцы здзейсніў смяротнае ДТЗ у першыя суткі пасля атрымання правоў

26.11.2017 16:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Столінскім раёне п’яны 20-гадовы кіроўца здзейсніў смяротнае ДТЗ. Здарэнне адбылося ў ноч на 26 лістапада ў вёсцы Стахава: жыхар Пінска ехаў на аўтамабілі “Пежо-406” і не справіўся з кіраваннем. Машына ўрэзалася ў апору лініі электраперадач і ад удару слуп упаў на аўтамабіль.

У машыне было двое пасажыраў: 17-гадовы хлопец загінуў, а яго 19-гадовы знаёмы разам з кіроўцам трапіў у лякарню з пашкоджаннямі.

Праверка выявіла, што кіроўца атрымаў пасведчанне толькі 25 лістапада, то бок, меней чым за суткі да здарэння, перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Столінскім раёне п’яны 20-гадовы кіроўца здзейсніў смяротнае ДТЗ. Здарэнне адбылося ў ноч на 26 лістапада ў вёсцы Стахава: жыхар Пінска ехаў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика