Шэсць чалавек былі шпіталізаваныя пры ДТЗ у Брэсце
27.11.2017 11:28
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by У ноч на 27 лістапада ў Брэсце адбылося страшнае ДТЗ на скрыжаванні вуліцаў 28 ліпеня і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Папярэднюю інфармацыю пра інцыдэнт паведамляе . 31-гадовы брэстаўчанін на аўтамабілі "Аўдзі А6" ехаў ад вуліцы Піянерскай у бок вуліцы 28 ліпеня. Яго аўтамабіль сутыкнуўся з "Фальксвагенам Пасатам", якім кіраваў 22-гадовы жыхар Брэста. "Фольксваген" ехаў па вуліцы 28 ліпеня і рабіў левы паварот на дазвольны сігнал святлафора. удакладняе, што пасля бакавога сутыкнення аўтамабіляў "Аўдзі А6" урэзаўся ў слуп вулічнага асвятлення. Пры здарэнні атрымалі траўмы кіроўца і два пасажыры "Аўдзі А6", а таксама кіроўца і дзве дзяўчыны, якія ехалі ў "Фальксвагене Пасаце". Усіх іх шпіталізавалі ў лякарню. Паводле інфармацыі МНС, для таго, каб дастаць людзей з "Аўдзі А6", давялося выкарыстоўваць спецінструмент. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У ноч на 27 лістапада ў Брэсце адбылося страшнае ДТЗ на скрыжаванні вуліцаў 28 ліпеня і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Папярэднюю інфармацыю пра інцыдэнт...
|
|