Нецвярозы мінчук напаў з нажом на таксоўца. 21.by

Нецвярозы мінчук напаў з нажом на таксоўца

29.11.2017 18:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Мінску пасажыр напаў з нажом на таксоўца. Індывідуальны прадпрымальнік-таксовец затэлефанаваў на нумар 102 каля 3-й гадзіны ночы 28 лістапада. Ён паведаміў, што невядомы мужчына, якога ён падвозіў на сваім аўтамабілі, пад пагрозай нажа патрабаваў грошы.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама, на месца здарэння выбыў бліжэйшы нарад міліцыі. Праваахоўнікі затрымалі нецвярозага зламысніка на працягу некалькіх хвілінаў. Гэта быў 42-гадовы мінчук, які меў пры сабе нож. 

Ён падышоў да таксоўца каля аднаго з прыпынкаў на Партызанскім праспекце. Мужчына сеў у аўтамабіль на задняе сядзенне, дастаў нож і стаў патрабаваць грошы. Кіроўца таксі змог выйсці з машыны і затэлефанаваць у міліцыю.

Цяпер на мужчыну пачалі крымінальную справу за разбой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Мінску пасажыр напаў з нажом на таксоўца. Індывідуальны прадпрымальнік-таксовец затэлефанаваў на нумар 102 каля 3-й гадзіны ночы 28 лістапада. Ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика