Пад Дзяржынскам у ДТЗ загінуў пасажыр мікрааўтобуса. 21.by

Пад Дзяржынскам у ДТЗ загінуў пасажыр мікрааўтобуса

07.12.2017 13:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама

У аўтааварыі ў Дзяржынскім раёне загінуў пасажыр мікрааўтобуса. ДТЗ адбылося 6 снежня каля 13.20 каля вёскі Юцкі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца аўтамабіля "Фальксваген" ехаў у бок вёскі Крыштафова. Ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Мікрааўтобус перакуліўся. 69-гадовы пасажыр ад атрыманых пры ДТЗ траўмаў памёр на месцы здарэння. Яшчэ аднаго 46-гадовага пасажыра шпіталізавалі.

ДАІ падкрэслівае, што на аўтамабілі стаялі ўсесезонныя шыны. 

Праваахоўнікі пачалі па факце ДТЗ крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама У аўтааварыі ў Дзяржынскім раёне загінуў пасажыр мікрааўтобуса. ДТЗ адбылося 6 снежня каля 13.20 каля вёскі Юцкі, інфармуе БЕЛТА са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика