Пад Бешанковічамі лоб у лоб сутыкнуліся VW і Renault, загінулі абодва кіроўцы. 21.by

Пад Бешанковічамі лоб у лоб сутыкнуліся VW і Renault, загінулі абодва кіроўцы

28.12.2017 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

27 снежня прыкладна ў 18:20 на 230-м кіламетры аўтадарогі М-3 "Мінск — Віцебск" каля вёскі Задарожжа Бешанковіцкага раёна сутыкнуліся Volkswagen Passat і Renault Laguna, якія рухаліся ў сустрэчным накірунку.

Аўтамабілем Volkswagen Passat, што рухаўся ў напрамку Мінска, кіраваў 70-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна. У салоне знаходзілася яго 68-гадовая жонка. Аўтамабіль Renault Laguna пад упраўленнем 37-гадовага мужчыны рухаўся ў напрамку Віцебска. У салоне ў якасці пасажыра ехала 41-гадовая жонка вадзіцеля, жыхарка Віцебска.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцелі аўтамабіляў ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі. Абедзве жанчыны шпіталізаваныя ў рэанімацыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by 27 снежня прыкладна ў 18:20 на 230-м кіламетры аўтадарогі М-3 "Мінск — Віцебск" каля вёскі Задарожжа Бешанковіцкага раёна сутыкнуліся Volkswagen Passat і Renault Laguna,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика