У Баранавічах 80-гадовая бабуля скрала ў 81-гадовай сяброўкі 3000 долараў. 21.by

У Баранавічах 80-гадовая бабуля скрала ў 81-гадовай сяброўкі 3000 долараў

28.12.2017 18:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыя: www.chitalnya.ru

У Баранавічах 80-гадовая бабуля скрала ў 81-гадовай сяброўкі 3000 долараў. Пенсіянерка 1936 года нараджэння перадала, як яна лічыла, на часовае захоўванне сваёй знаёмай амаль такога ж сталага ўзросту 3370 долараў ЗША. Але назварот сваіх грошай не атрымала.

У выніку распачатая крымінальная справа па артыкуле "Махлярства".

"Калі казаць на мове правасуддзя, дык адна глыбокая пенсіянерка ашуканскім шляхам завалодала грашовымі сродкамі іншай, — распавядае афіцыйны прадстаўнік брэсцкай міліцыі Сяргей Дучэнка. — Паколькі сума немалая, санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў. З канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыя: www.chitalnya.ru У Баранавічах 80-гадовая бабуля скрала ў 81-гадовай сяброўкі 3000 долараў. Пенсіянерка 1936 года нараджэння перадала, як яна лічыла, на часовае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика