Аўто ў Віцебску збіла на пераходзе жанчыну з двума дзецьмі. 21.by

Аўто ў Віцебску збіла на пераходзе жанчыну з двума дзецьмі

28.12.2017 21:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

У Віцебску на пешаходным пераходзе жанчыну з двума дзецьмі збіў легкавы аўтамабіль. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя адбылася каля 12.30 на рэгуляваным пешаходным пераходзе па Маскоўскім праспекце. Шасцігадовую дзяўчынку шпіталізавалі з пераломам нагі. 

У вазочку жанчына везла аднагадовага хлопчыка. Паводле інфармацыі "Народных навінаў Віцебска", хлопчык праляцеў у вазочку каля дзясятка метраў. У яго — удары ілба ды ранкі на носе і вуснах. Маці з хлопчыкам пасля агляду ў лякарні адпусцілі дадому.

Праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама У Віцебску на пешаходным пераходзе жанчыну з двума дзецьмі збіў легкавы аўтамабіль. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика