У Светлагорску звольнілі выхавацеля дзіцячага садка, адкуль збегла група дзяцей
04.01.2018 19:08
—
Разное
|
Здымак з архіву. У Светлагорску звольнілі выхавацеля дзіцячага садка № 21, Вымову атрымаў адзін чыноўнік — начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Па выніках расследавання, якое праводзіць спецыяльна створаная камісія, будзе прынятае рашэнне, ці адпавядае сваёй пасадзе загадчык дзіцячага садка. Адзначаецца, што выхавацеля звольнілі па дэкрэце № 5 ад 15 снежня 2014-га “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”. Здарэнне пракаментаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён звярнуў увагу на найгрубейшае парушэнне педагагічнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, на фармальнае стаўленне да бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, адсутнасць належнага кантролю кіраўніка і выхавальніка. З мэтай выключэння падобных выпадкаў у будучыні, Мінадукацыі накіравала ў аблвыканкамы, райвыканкамы, у Мінгарвыканкам ліст, які мае назву “Аб узмацненні адказнасці за стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Светлагорску звольнілі выхавацеля дзіцячага садка № 21, адкуль збеглі трое хлопчыкаў ва ўзросце 3-4 гадоў, інфармуе БЕЛТА. Здарэнне адбылося... |
|