Следчы камітэт: Рабаўнік банка ў Магілёве прызнаецца ў злачынстве
11.01.2018 12:18
—
Разное
|
Фота uvd.mogilev.by/ Следчыя дзеянні ў дачыненні да 28-гадовага грамадзяніна Расіі, які 20 лістапада спрабаваў абрабаваць аддзяленне “Беларусбанка” ў Магілёве, працягваюцца. Параненага падчас затрымання ў нагу рабаўніка перавялі са шпіталя ў медчасць магілёўскага СІЗА. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Кабаковіч: “Цяпер ён знаходзіцца ў Следчым ізалятары, дзе яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Праводзяцца прызначаныя экспертныя даследаванні, працягваюцца допыты сведак і відавочцаў з мэтай пасекунднага аднаўлення карціны здарэння. Асноўны момант у тым, што затрыманы на дадзены момант дае паказанні, у якіх прызнаецца ў злачынстве”. Калі справа можа быць перададзеная ў суд, у Следчым камітэце пакуль не ўдакладняюць. Нагадаем, днём 20 лістапада 28-гадовы грамадзянін Расіі ўварваўся у аддзяленне банка і, пагражаючы пісталетам, запатрабаваў грошы. Супрацоўніца банка паспела націснуць трывожную кнопку. Нападнік аказаўся заблакаваны ў памяшканні супрацоўнікамі Дэпартамента аховы, 8 наведвальнікаў і 6 супрацоўнікаў банка аказаліся закладнікамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота uvd.mogilev.by/ Следчыя дзеянні ў дачыненні да 28-гадовага грамадзяніна Расіі, які 20 лістапада спрабаваў абрабаваць аддзяленне “Беларусбанка” ў Магілёве,...
|
|