Аўтамабіль BMW у Віцебску насмерць збіў жанчыну
					12.01.2018 06:10
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				![]() Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама 56-гадовая жанчына ў Віцебску загінула пад коламі аўтамабіля. Пра гэта агенцтву распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц. ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 11 студзеня ў 18.45 на вуліцы Зеленагурскай. 18-гадовы кіроўца BMW збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку ў непрызначаным месцы. Відавочцы кажуць, што жанчына пераходзіла праезную частку, калі па дарозе ехалі два аўтамабілі. Адзін з іх прапусціў пешахода, а другі за машынай не заўважыў чалавека і не змог своечасова затармазіць. Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							 Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама   56-гадовая жанчына ў Віцебску загінула пад коламі аўтамабіля. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення...  | 
 
		
		
		 
     |