Магілёўскі грузчык пабіў індывідуальнага прадпрымальніка. 21.by

Магілёўскі грузчык пабіў індывідуальнага прадпрымальніка

12.01.2018 09:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

48-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва паскардзіўся ў мясцовую міліцыю. Мужчына заявіў, што на Цэнтральным рынку, дзе ён гандлюе, яго беспадстаўна збіў 39-гадовы грузчык, які таксама там працуе.

У каментары sb.by афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава распавяла, што супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі падрабязнасці інцыдэнту. Выявілася, што спярша паміж мужчынамі была доўгая спрэчка, а потым адзін з іх пусціў у ход кулакі.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт. Там мусяць вырашыць, ці пачынаць крымінальную справу за хуліганства. Грузчыку пагражае пакаранне ад штрафу ці грамадскіх работ да трох гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by 48-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва паскардзіўся ў мясцовую міліцыю. Мужчына заявіў, што на Цэнтральным рынку, дзе ён гандлюе, яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика