Мужчына, які разбіўся на дэльтаплане, збіраўся купіць яго. 21.by

Мужчына, які разбіўся на дэльтаплане, збіраўся купіць яго

12.01.2018 15:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Ва Ушацкім раёне на месцы крушэння мотадэльтаплана працуе следчая група ў складзе следчых разам з экспертам-крыміналістам і судова-медыцынскім экспертам. Пра гэта інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагедыя адбылася каля 17-й гадзіны 11 студзеня. Мясцовым ратавальнікам затэлефанаваў жыхар вёскі Лутава і паведаміў пра падзенне на поле лятальнага апарата. Пры падзенні загінуў пілот матадэльтаплана. 

Следчыя выявілі, што заігнуў 36-гадовы жыхар Полацка, які працуе індывідуальным прадпрымальнікам. Мужчына хацеў купіць двухмесны мотадэльтаплан, які належыць 26-гадоваму палачаніну. 

Прадпрымальнік прыехаў на нядзейную паветрана-пасадачную паласу каля вёскі Кублішчына Ушацкага раёна. Каб праверыць тэхнічныя характарыстыкі апарата, мужчына рухаўся па ўзлётнай паласе і ўзляцеў на вышыню каля 50 метраў. Ён праляцеў каля 1 км і зваліўся на поле паміж вёскамі Лутава і Кублішчына.

Праверка працягваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Ва Ушацкім раёне на месцы крушэння мотадэльтаплана працуе следчая група ў складзе следчых разам з экспертам-крыміналістам і судова-медыцынскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика