Падлеткі кінулі ў твар кіроўцу палена і ўгналі аўтамабіль
12.01.2018 18:26
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com Нечаканы спосаб для ўгону аўто прыдумала кампанія падлеткаў у Светлагорску ў снежні 2017-га. У адзін з вечароў яны кінулі кіроўцу "Рэно" палена ў твар. Калі мужчына крыху ачомаўся, то зразумеў, што яго аўто ўгналі. Як піша Міліцыянты пачалі пагонню за ўгоншчыкамі, і тыя ўрэшце заехалі ў тупік, кажа старшы інструктар групы інфармацыі па грамадскіх сувязях ўнутраных войскаў Павел Зеляневіч. Тады ўгоншчыкі кінулі аўто і схаваліся ў лесе. Да пошуку зламыснікаў далучыліся вайскоўцы пятай асобнай патрульнай роты вайсковай часці 5525 Светлагорска Сяргей Ільюшчанка, Сяргей Глатанкоў і Аляксандр Апенак, якія дзяжурылі ў аўтапатрулі. Падчас прачэсвання лесу менавіта яны пачулі, як недалёка трэснула галінка, і затрымалі трох падлеткаў 14-15 гадоў. Пазней у РАУС выявілі датычнасць двух хлопцаў і дзяўчыны да злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Нечаканы спосаб для ўгону аўто прыдумала кампанія падлеткаў у Светлагорску ў снежні 2017-га. У адзін з вечароў яны кінулі кіроўцу "Рэно" палена ў твар.... |
|