Пантонны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне часова развялі
14.01.2018 12:58
—
Разное
|
![]() Фота: МНС Пантонны мост праз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне часова развялі. Пра гэта Людзей пакуль перапраўляюць на катэрах МНС — па стане на 10.00 14 студзеня перавезена 39 чалавек. Насельніцтва бліжэйшых раёнаў спавешчанае пра часовае прыпыненне працы пантоннай пераправы. Ля вёскі Снядзін Петрыкаўскага раёна круглыя суткі працуе паром, на якім перапраўляюць легкавы аўтатранспарт. Вялікагрузныя транспартныя сродкі будуць накіроўвацца праз Жыткавічы трасай М-10 — Калінкавічы (Р-131) — Мазыр (Р-36) — Лельчыцы (Р-128) — Тураў і праз Жыткавічы (М-10) — Пінск (Р-6) — Столін (Р-88) — Давід-Гарадок — Тураў. На дарогах усталяваныя адпаведныя інфармацыйныя знакі, арганізоўваюцца часовыя прыпыначныя пункты для пасажырскага транспарту. Пантонны мост праз раку Прыпяць навялі як часовую пераправу. На аўтамабільным мосце, што на трасе Р-88, у пачатку снежня знайшлі моцную расколіну і вымушана закрылі яго праз аварыйную небяспеку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пантонны мост праз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне часова развялі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Прычынай... |
|