Жыхар Оршы хацеў узарваць газ у сваёй кватэры
20.01.2018 11:34
—
Разное
|
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў Жыхар Оршы хацеў узарваць газ у сваёй кватэры. 19 студзеня ўдзень ён патэлефанаваў у МНС і паведаміў дыспетчару пра свой намер: мужчына сказаў, што ўжо адкрыў газавыя краны ў кватэры ў дзевяціпавярховіку па праспекце Тэкстыльшчыкаў, паведамляе Дыспетчар звязаўся з міліцыяй. У Аршанскім РАУС яму сказалі, што нарад міліцыі ўжо выехаў на месца здарэння, але не можа трапіць у кватэры: гаспадар не адчыняе дзверы. Тут мужчына зноў патэлефанаваў на лінію 101 і дыспетчар здолеў пераканаць яго адчыніць праваахоўнікам. Міліцыя трапіла ў кватэру, затрымала гаспадара і перакрыла газавыя краны. Пазней спецыялісты “Оршагазу” склалі пратакол аб загазаванасці памяшкання. Пра магчымыя санкцыі ў дачыненні мужчыны нічога не паведамляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў Жыхар Оршы хацеў узарваць газ у сваёй кватэры. 19 студзеня ўдзень ён патэлефанаваў у МНС і паведаміў дыспетчару пра свой...
|
|