Мінчук атрымаў апёкі ад разлітага ў кватэры брому. 21.by

Мінчук атрымаў апёкі ад разлітага ў кватэры брому

26.01.2018 13:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Увечары 25 студзеня, каля 21-й гадзіны, мінскім ратавальнікам паступіла паведамленне ад жыхароў шматпавярхоўкі. Людзі скардзіліся на рэзкі хімічны пах у тамбуры кватэраў на чацвёртым паверсе, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

На месца выкліку прыбылі падраздзяленні хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС. Выявілася, што ў адной з кватэраў мужчына разліў у кухні каля літра вадкага брому. Сам ён пры гэтым ён атрымаў інгаляцыйныя апёкі парамі брому і быў шпіталізаваны.

Ратавальнікі апрацавалі разліты бром шчолачным растворам і харчовай содай. Потым кватэру апячаталі для дэталёвага аналізу пробаў рэчываў у паветры, які правядуць спецыялісты гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 25 студзеня, каля 21-й гадзіны, мінскім ратавальнікам паступіла паведамленне ад жыхароў шматпавярхоўкі. Людзі скардзіліся на рэзкі хімічны пах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика