Жыхар Пінскага раёна прайграў 2000 долараў і ўтапіўся
26.01.2018 16:12
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА 35-гадовы мужчына ў Пінску патануў у рацэ, праваліўшыся пад лёд. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву Няшчаснае здарэнне адбылося ўвечары 25 студзеня. Перад гэтым жыхар вёскі Пінкавічы бавіў час у зале гульнявых аўтаматаў. Там ён прайграў 2000 долараў. Каля 21-й гадзіны ён прыйшоў на набярэжную, папрасіў у мінакоў мабільнік і затэлефанаваў у міліцыю. Мужчына заявіў міліцыянтам, што хоча пакончыць жыццё самагубствам. Пасля гэтага ён зняў з сябе верхнюю вопратку і выйшаў на тонкі лёд. Ён трапіў у прамоіну і амаль адразу пайшоў пад ваду. Цела загінулага каля 12-й гадзіны знайшлі вадалазы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 35-гадовы мужчына ў Пінску патануў у рацэ, праваліўшыся пад лёд. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага... |
|