На аўтазапраўцы ў Віцебску пабіліся дзве групы моладзі
29.01.2018 22:54
—
Разное
|
![]() Кадр з відэазапісу На аўтазапраўцы "Газпрамнафта" ў віцебскім мікрараёне Білева адбылася жорсткая бойка паміж дзвюма групамі моладзі, пішуць У сацсетках з'явілася відэа з камераў назірання. Мяркуючы па іх, канфлікт пачаўся ў кавярні аўтазапраўкі і працягнуўся ў гандлёвай зале. Бойка скончылася тым, што трое маладых людзей атрымалі накаўты і засталіся ляжаць на падлозе. Віцебская міліцыя ўдакладніла, што інцыдэнт здарыўся на праваслаўнае Нараджэнне Хрыстова, 7 студзеня. Міліцыя, якая прыбыла на сігнал "трывожнай кнопкі", змагла ідэнтыфікаваць пяць удзельнікаў інцыдэнту. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэазапісу На аўтазапраўцы "Газпрамнафта" ў віцебскім мікрараёне Білева адбылася жорсткая бойка паміж дзвюма групамі моладзі, пішуць "Народныя навіны... |
|