Дзеці, пацярпелыя ў ДТЗ пад Валожынам, пераведзеныя ў Мінск. 21.by

Дзеці, пацярпелыя ў ДТЗ пад Валожынам, пераведзеныя ў Мінск

29.01.2018 22:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: УДАІ МУС

Дваіх дзяцей, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы у ДТЗ пад Валожынам, перавялі ў Мінск, перадае тэлеканал АНТ

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце ДТЗ са смяротным вынікам.

Як паведамлялася раней, аўтааварыя ў Валожынскім раёне здарылася ўвечары 28 студзеня. 35-гадовая жанчына ехала на "Опелі" па віленскай трасе ў бок Мінска. Разам з ёй у аўтамабілі былі чацвёра дзяцей. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры абгоне яна не справілася з кіраваннем,  аўто занесла на сустрэчную паласу, дзе яно сутыкнулася з фурай. На месцы ДТЗ загінулі жанчына і двое яе дзяцей (12-гадовы і 10-гадовая дзяўчынка). 5-гадовая і 3-гадовая дочкі кіроўцы з траўмамі былі дастаўленыя ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.

Вядома, што стаж кіроўцы — толькі тры гады, а на "Опелі" стаялі ўсесезонныя шыны. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УДАІ МУС Дваіх дзяцей, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы у ДТЗ пад Валожынам, перавялі ў Мінск, перадае тэлеканал АНТ.  Следчы камітэт пачаў крымінальную справу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика