Пры пажары ў мазырскім інтэрнаце эвакуявалі сем чалавек. 21.by

Пры пажары ў мазырскім інтэрнаце эвакуявалі сем чалавек

01.02.2018 11:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

31 студзеня ў 12.34 мазырскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар у інтэрнаце па вуліцы Ленінскай. 

На месцы выкліку яны пабачылі, што з вокнаў другога паверха чатырохпавярховага інтэрната ішоў дым, але адкрытага агня не было бачна, перадае прэс-служба МНС. Да прыбыцця ратавальнікаў з палаючага блока самастойна сышлі яго жыхары — муж і жонка з двума дзецьмі, чатырох і двух гадоў. 

Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з вышэйшых паверхаў сем чалавек, у тым ліку дзіця, народжанае ў 2017 годзе. Жыхароў эвакуявалі з дапамогай масак.

Траіх дзяцей лекары шпіталізавалі для назірання за станам здароўя.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў маёмасць у трох памяшканнях блока, там закураныя сцены. Пацярпелых няма. 

Спецыялісты высвятляюць прычыну пажару. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 31 студзеня ў 12.34 мазырскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар у інтэрнаце па вуліцы Ленінскай.  На месцы выкліку яны пабачылі, што з вокнаў другога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика