У Асіповіцкім раёне на пажары загінула маладая жанчына з дачкой. 21.by

У Асіповіцкім раёне на пажары загінула маладая жанчына з дачкой

04.02.2018 15:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Асіповіцкім раёне на пажары ў дачным доме загінула маладая жанчына з малалетняй дачкой. Здарэнне адбылося пад раніцу 4 лютага у вёсцы Копча — паведамленне пра пажар паступіла на экстраную лінію ў 4.08.

На момант прыбыцця пажарных дом гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцце абрынуліся. Гаспадар, мужчына 1960 года нараджэння, быў на вуліцы. Ён сказаў, што ў доме засталіся людзі.

Падчас ліквідацыі пажару ў доме знайшлі целы дачкі і ўнучкі гаспадара. Загінулай жанчыне было 29 гадоў, дачка — 2009 года нараджэння.

Драўляны дачны дом не быў абсталяваны аўтаномным пажарным спавяшчальнікам. Прычыны ўзгарання высвятляюцца, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Асіповіцкім раёне на пажары ў дачным доме загінула маладая жанчына з малалетняй дачкой. Здарэнне адбылося пад раніцу 4 лютага у вёсцы Копча —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика