П'яны кіроўца ў Талачыне збіў нецвярозага пешахода. 21.by

П'яны кіроўца ў Талачыне збіў нецвярозага пешахода

07.02.2018 19:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: newsbel.by

Два нецвярозыя чалавекі ўтварылі ДТЗ на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Талачыне. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя адбылася 7 лютага каля 14.50. 62-гадовы пенсіянер пераходзіў вуліцу па пераходзе і трапіў пад машыну. Мужчына быў нецвярозы. Пры аварыі ён атрымаў адкрыты пералом нагі і быў шпіталізаваны ў лякарню Оршы.

50-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля на момант аварыі таксама быў нецвярозы: у яго крыві выяўлена 0,7 праміле алкаголю. 

Само аўто належыць аднаму з прадпрыемстваў Талачына. Кіроўца займаўся яго рамонтам і ў нейкі момант вырашыў з'ездзіць дадому па адсутны інструмент. На тое, што ён ужо быў нападпітку, мужчына вырашыў не зважаць.

Па факце ДТЗ праводзіцца разбіральніцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: newsbel.by Два нецвярозыя чалавекі ўтварылі ДТЗ на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Талачыне. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика