У Мінску будуць судзіць мужчыну, які ў метро збіў інспектара службы бяспекі. 21.by

У Мінску будуць судзіць мужчыну, які ў метро збіў інспектара службы бяспекі

08.02.2018 14:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Мінску будуць судзіць мужчыну, які ў метро збіў інспектара службы бяспекі. Следчы камітэт ужо скончыў расследаванне крымінальнай справы. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова, здарэнне адбылося 13 лістапада на станцыі метро “Уручча”. Мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення, таму яго і не прапускалі на платформу. Ён абурыўся, што яго спыніў не супрацоўнік праваахоўных органаў. Тады інспектар выклікаў нарад міліцыі, але яшчэ да яго прыбыцця нецвярозы мужчына сышоў. Аднак неўзабаве вярнуўся, ударыў супрацоўніка метрапалітэна кулаком у твар. А калі той упаў на падлогу, біў яго нагой у жывот.

Зламыснік з месца здарэння збег, але быў затрыманы — ён паспрабаваў зайсці на тую ж станцыю з боку іншага вестыбюля. Высветлілася, што ён не мае пастаяннага месца жыхарства ў Беларусі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “гвалт у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак па ахове грамадскага парадку або спыненні правапарушэнняў, з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовых абавязкаў або грамадскай абавязку”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Мінску будуць судзіць мужчыну, які ў метро збіў інспектара службы бяспекі. Следчы камітэт ужо скончыў расследаванне крымінальнай справы. Як інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика