У Клецкім раёне гарэў трохпавярховік: 1 чалавек загінуў, 3 уратаваныя. 21.by

У Клецкім раёне гарэў трохпавярховік: 1 чалавек загінуў, 3 уратаваныя

11.02.2018 12:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Клецкім раёне на пажары ў трохпавярховым доме загінуў чалавек, трое ўратаваныя. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 10 лютага ў аграгарадку Яновічы. На момант прыезду пажарных было моцнае задымленне ў кватэры на другім паверсе. Выратавальнікі знайшлі ў ёй труп гаспадара, мужчыны 1973 года нараджэння.

З кватэры, якая размяшчалася на адзін паверх вышэй, уратавалі маладую жанчыны 1994 года нараджэння і яе маленькага сына, а таксама жанчыну-пенсіянерку.

З суседніх кватэр эвакуявалі яшчэ 11 чалавек. У выніку пажару выгарэў пакой 4х4 метры, закураныя сцены і маёмасць. Прычыны пажару высвятляюцца. Мяркуецца, што ўзгаранне пачалося праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Клецкім раёне на пажары ў трохпавярховым доме загінуў чалавек, трое ўратаваныя. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 10 лютага ў аграгарадку Яновічы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика