Расіянін на машыне прарываўся праз беларуска-польскую мяжу
17.02.2018 16:08
—
Разное
|
Фота: gpk.gov.by Расіянін на машыне спрабаваў прарвацца праз пункт пропуску “Бераставіца” на беларуска-польскай мяжы. Пра такі інцыдэнт Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, гэта здарылася позна ўвечары 16 лютага. У 21.13 памежны нарад звярнуў увагу на легкавік, што рухаўся ў кірунку пункта пропуску на хуткасці каля 120 км/гдз. Памежнікі загадзя паставілі сродак прымусовага спынення. Кіроўца праігнараваў забараняльны сігнал святлафора і патрабаванне памежнікаў спыніцца. У выніку ён наскочыў на сродак прымусовага спынення і збіў зачынены шлагбаум. Машына моцна пабітая, кіроўца атрымаў нязначныя траўмы. У момант здарэння на пункце пропуску стаяў пасажырскі аўтобус і дзеянні парушальніка маглі прывесці да трагічных наступстваў. Кіроўца — грамадзянін Расіі 1974 года нараджэння. Яму аказалі медыцынскую дапамогу, ад шпіталізацыі ён адмовіўся. Вынікі праверкі на ўтрыманне ў крыві алкаголю будуць вядомыя пазней. Расіяніна даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму пагражае да 2 гадоў зняволення. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by Расіянін на машыне спрабаваў прарвацца праз пункт пропуску “Бераставіца” на беларуска-польскай мяжы. Пра такі інцыдэнт паведамляе сайт Дзяржаўнага... |
|